Запрашаем на прадстаўленне гістарычнай пячаткі Свята-Елiсееўскага Лаўрышаўскага манастыра
1 лістапада ў вёсцы Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) будзе ўпершыню прадстаўлена грамадскасці пячатка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра XIII – XIV стст., знойдзеная ў ліпені 2015 года пры археалагічных раскопках на яго селішчы.
01.11.2015 | События
Мерапрыемства адбудзецца на падворку манастыра з 11 гадзін да 12:30. Запрашаюцца ўсе, каму гэта цікава: пячатку можна будзе добра разгледзець і нават патрымаць у руках.
Раскопкамі 2015 года займалася экспедыцыя, якая складалася з дабраахвотнікаў – моладзі, студэнтаў і навучэнцаў. Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар С. Я. Расадзін. Даследаванні праводзіліся з дабраславення архiепіскапа Навагрудскага і Слонiмскага Гурыя пры падтрымцы Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
Дадатковая інфармацыя – па электроннай пошце masliukou(at) Больш падрабязна пра знаходку гл. у “Вікіпедыі”: gmail.comПячатка Лаўрышаўскага манастыра.